10 сакавiка 2026, aўторак, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў агучыў, пра што размаўлялі Трамп з Пуціным

1
Пяскоў агучыў, пра што размаўлялі Трамп з Пуціным

Не пра перамір'е ва Украіне і не пра санкцыі на нафту РФ.

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін не абмяркоўвалі перамір'е або спыненне агню ў вайне ва Украіне, запэўніў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Акрамя таго, не ішла гаворка пра зняцце санкцый з расійскай нафты, піша «Фокус».

Якая тэма цікавіла лідараў двух краін, што аднавілі кантакты пасля двухмесячнай паўзы на фоне войнаў у Іране і ва Украіне?

Пуцін перадаў Трампу свае прапановы наконт «шляхоў урэгулявання крызісу» ў Іране, перадае словы Пяскова расСМІ «РИА Новости». Паводле яго слоў, расійскі прэзідэнт прапанаваў свой удзел у перамовах на Блізкім Усходзе і адзначыў, што спатрэбіцца каардынаваць дзеянні з «міжнароднымі бакамі». Тэмы размовы палітыкаў круціліся вакол Ірана, Блізкага Усходу, спецпрадстаўніка Белага дома Стыва Уіткафа і пытання Украіны.

Украіна. Брыфінг спікера Крамля адбыўся апоўдні 10 сакавіка, праз паўсутак пасля кантактаў Масквы і Вашынгтона. Пяскоў заявіў, што Трамп, з аднаго боку, не закрануў пытанне зняцця санкцый супраць расійскай нафты, а з другога — не згадаў пра перамір'е і спыненне агню ва Украіне. Акрамя таго, не ішла гаворка пра працяг перамоў, таму невядома, калі і дзе адбудзецца новая сустрэча, гаворыцца ў нататцы расСМІ. Таксама высветлілася, што Уіткаф працягвае кантакты з Крамлём па «адчувальных пытаннях».

Іран. Пяскоў паведаміў, што Пуцін агучыў намер дапамагчы ў сувязі з падзеямі ў Іране. РасСМІ ТАСС удакладнілі, што спікер Крамля не распавёў, у чым менавіта будзе палягаць дапамога і, напрыклад, ці будзе яна датычыць разведдадзеных, якія Масква перадае Тэгерану.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках