10 сакавiка 2026, aўторак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага ІП залічылі ў «дармаеды»

1
Беларускага ІП залічылі ў «дармаеды»

Цяпер яго просяць заплаціць за камуналку 380 рублёў.

Беларускі карыстальнік TikTok расказаў, што яго ўключылі ў базу «дармаедаў», хоць ён афіцыйна працуе як індывідуальны прадпрымальнік. Па яго словах, з-за гэтага яму ўжо два месяцы налічваюць павышаную аплату за камунальныя паслугі.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра невялікую кватэру ў Гомелі. У адной з апошніх «жыровак», па яго словах, сума за камунальныя паслугі склала каля 380 рублёў у месяц.

«Мне два месяцы налічваюць нейкую незразумелую камуналку. Увогуле без найменшага ўяўлення, чаму такая сума. Проста плаціў і думаў, што моцна паднялі тарыфы. А потым мне кажуць: «Можа, ты ў базе «дармаедаў» лічышся?», — расказаў аўтар відэа.

Тыктокер таксама сцвярджае, што яму тэлефануюць з міліцыі і патрабуюць даказаць, што ён не адносіцца да катэгорыі «дармаедаў».

«Мне кажуць: дакажыце, што вы не «дармаед». Чаму я павінен хадзіць і нешта даказваць, не атрымліваючы за гэта ніякага заробку? Што ўвогуле за лухта адбываецца?» — абураецца мужчына.

@iamamelinium гэта нібыта не нармальна, я хачу скончыць вучобу і жыць у спакоі 😐 #вайна #USA #Ізраіль #палітыка #befr ♬ арыгінальны гук — .

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках