«Нанясу ўдар у 20 разоў мацней»: Трамп паставіў ультыматум Ірану
12- 10.03.2026, 8:28
- 6,904
З-за спынення паставак нафты праз Армузскі праліў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што нанясе па Іране ўдар у 20 разоў мацнейшы, калі Тэгеран паспрабуе спыніць пастаўкі нафты праз Армузскі праліў.
Пра гэта ён паведаміў у Truth Social.
«Калі Іран прадпрыме любыя дзеянні, якія спыняць плынь нафты ў Армузскім праліве, ЗША нанесуць яму ўдар у дваццаць разоў мацнейшы, чым раней», — піша Трамп.
Ён дадаў, што акрамя таго ЗША знішчаць лёгкадаступныя мэты, якія зробяць аднаўленне Ірана практычна немагчымым.
«Смерць, агонь і лютасць абрынуцца на яго яго (Іран — рэд.) — але я спадзяюся і малюся, каб гэтага не адбылося», — гаворыцца ў публікацыі.
Трамп назваў сваё папярэджанне «падарункам ЗША Кітаю і ўсім краінам, якія актыўна выкарыстоўваюць Армузскі праліў». Амерыканскі прэзідэнт выказаў надзею, што «гэты жэст будзе высока ацэнены».
Зазначым, што Армузскі праліў — адзін з найважнейшых энергетычных вузлоў свету, праз які праходзіць прыблізна пятая частка сусветных паставак нафты.
Кітай і шэраг іншых азіяцкіх эканомік залежаць ад паставак нафты-сырцу і прыроднага газу гэтым водным шляхам, які практычна зачынены з пачатку аперацыі ЗША супраць Ірана.