Reuters: ЗША разглядаюць паслабленне санкцый у дачыненні да расійскай нафты
- 10.03.2026, 1:32
Каб дапамагчы стрымаць рост сусветных цэн на энерганосьбіты.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разглядае магчымасць далейшага паслаблення санкцый у дачыненні да расійскай нафты, каб дапамагчы стрымаць рост сусветных цэн на энерганосьбіты, піша Reuters са спасылкай на тры асведамленыя крыніцы.
Гэты крок можа ўскладніць намаганні ЗША па пазбаўленні Масквы даходаў ад продажу нафты, якія дапамагаюць фінансаваць вайну з Украінай, адзначае агенцтва.