9 лютага 2026, панядзелак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе аб замаху на генерала Аляксеева ФСБ убачыла «польскі след»

1
У справе аб замаху на генерала Аляксеева ФСБ убачыла «польскі след»
Уладзімір Аляксееў

Расійскія сілавікі заяўляюць пра датычнасць замежных спецслужбаў.

Затрыманыя ў справе аб замаху на генерала ГРУ краіны-агрэсара Расіі Уладзіміра Аляксеева нібыта далі прызнальныя паказанні і паведамілі, што дзейнічалі па заданні СБУ. Аб гэтым 9 лютага піша прапагандысцкае агенцтва ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ, паведамляе gordonua.com.

Як заявілі ў ФСБ, непасрэдным выканаўцам замаху выступіў Любамір Корба, а яго памочнікам – Віктар Васін, абодва – грамадзяне РФ.

ТАСС прывяло «падрабязнасці» справы, якія паведамілі ў ФСБ. У прыватнасці, у спецслужбе сцвярджаюць, што Корба быў завербаваны ў жніўні 2025 года ў Цярнопалі.

Вербоўка нібыта адбывалася пры садзейнічанні польскіх спецслужбаў, у ёй выкарысталі яго сына – грамадзяніна Польшчы Любоша Корбу, які жыве ў горадзе Катовіцы. За забойства Корбу абяцалі $30 тыс., заявілі ў ФСБ.

У паведамленні сцвярджаецца, што Корба прайшоў стралковую падрыхтоўку на палігоне ў Кіеве і быў закінуты ў Расію ў жніўні 2025 года праз Кішынёў і Тбілісі. Пісталет ён атрымаў са сховішча ў Падмаскоўі, зброю туды нібыта заклалі «кіеўскія спецслужбы».

Там жа знаходзіўся электронны ключ ад дзвярэй у пад'езд дома, дзе жыве генерал. Яго пакінула былая жыхарка таго ж дома Зінаіда Серабрыцкая, якая напярэдадні злачынства з'ехала ва Украіну праз Стамбул, гаворыцца ў паведамленні.

У ФСБ таксама сцвярджаюць, што Васін быў прыхільнікам Фонду барацьбы з карупцыяй, створанага апазіцыянерам Аляксеем Навальным. Ён арандаваў кватэру для Корбы на перыяд падрыхтоўкі, забяспечыў яго праязнымі для паездак на транспарце, заявілі ў ФСБ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках