Беларусаў чакае падаражанне паліва?
3- 7.02.2026, 20:53
- 3,472
«Беларуснафта» заявіла, што цэны на газ будуць змяняцца разам з коштам нафтапрадуктаў.
У Беларусі пакуль няма афіцыйнага рашэння аб павышэнні цэн на паліва. Пры гэтым у Мінфіне раней заяўлялі пра магчымы рост акцызаў на 3%. А ў «Беларуснафце» адзначаюць, што ў выпадку падаражання бензіну і дызеля будзе карэкціравацца і цана на газ, паведамляе «Точка».
Рашэнне аб павышэнні цэн на паліва прымаюць дзяржорганы і паведамляюць пра гэта ўдзельнікам рынку. Пакуль такога распараджэння няма.
— На дадзены момант мы не валодаем дакладнай інфармацыяй пра дату або памер павышэння. Напрыканцы мінулага года прадстаўнікі Мінфіна ўзгадвалі пра неабходнасць павышэння цэн прыкладна на 3%, — распавёў намеснік генеральнага дырэктара па забеспячэнні вуглевадароднай сыравінай і рэалізацыі прадукцыі «Беларуснафты» Сяргей Каморнікаў.
Зазначым, што раней таксама паведамлялася пра намеры ўладаў падняць акцызы на паліва ў гэтым годзе на 3%. Аднак гэта не будзе азначаць, што цэны на бензін на запраўках вырастуць на такі ж працэнт, заяўлялі ў Мінфіне.
Паводле слоў прадстаўніка «Беларуснафты», цэны на газ будуць змяняцца разам з коштам нафтапрадуктаў:
— Калі паліва даражэе на 2 капейкі, цана на газ звычайна змяняецца прыблізна на 1 капейку. Газ традыцыйна каштуе каля 50% ад кошту высокаактанавога бензіну, і такая прапорцыя зручная для спажыўцоў, таму мы не чакаем рэзкіх скачкоў цэн на газ, якія апярэджваюць рост бензіну або дызеля.
Нагадаем, вясной мінулага года паліва даражэла ў некалькі этапаў — кожны раз на 2 капейкі.