Лукашэнка: Цёмныя вуліцы пойдуць на карысць пенсіянерам
65- 7.02.2026, 16:29
- 27,516
Дыктатар прывёў абсурдны «аргумент» на карысць «вайны з ліхтарамі».
На нарадзе з кіраўніцтвам Савміна Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт змены рэжыму вулічнага асвятлення, паведамляе БелТА.
Ён падкрэсліў, што скарачэнне нават на кароткі прамежак часу працы вулічнага асвятлення «дае ў маштабах краіны значную эканомію». Напрыклад, паводле сум гэта супастаўна з выдаткамі на будаўніцтва некаторых аб’ектаў для АПК тыпу так званых «прафілакторыяў для цялят».
— Але самае галоўнае: з 1 лютага (я падпісаў указ) — павышэнне пенсій, — сказаў Лукашэнка. — Крыху, на 10%, але павысілі пенсіі ў гэтых умовах пенсіянерам. Калі ўзяць гэтую эканомію за год, гэта практычна і ёсць гэта павышэнне. Дзесяць хвілін пацярпець.