6 лютага 2026, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам спрасцілі наведванне пагранічнай зоны

Беларусам спрасцілі наведванне пагранічнай зоны

Падрабязнасці.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале афіцыйна апублікаваны закон ад 2 лютага 2026 года № 130‑З «Аб унясенні змяненняў у законы па пытаннях дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі». Сярод іншага дакумент спрасціў наведванне пагранічнай зоны, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Законам пашыраны пералік дакументаў, якія даюць права беларускім грамадзянам знаходзіцца ў пагранічнай зоне. У пералік, акрамя пашпарта і ваеннага білета, дадаткова ўключаныя пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда, студэнцкі білет і білет навучэнца.

Прадугледжваецца магчымасць транзітнага руху да месца жыхарства (знаходжання) у пагранічнай паласе фізічных асоб без неабходнасці атрымання імі адпаведных прапускаў. Таксама выключаецца патрабаванне аб праверцы наяўнасці адпаведных прапускаў пры продажы праязных дакументаў для праезду ў транспартных сродках, што рухаюцца па маршрутах рэгулярных зносін у населеныя пункты, размешчаныя ў межах пагранічнай зоны або пагранічнай паласы.

Акрамя таго, выключаецца неабходнасць атрымання дазволу органаў пагранічнай службы на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці ва ўнутраных водах Беларусі (водах рэк, азёр і іншых паверхневых водных аб’ектаў, берагі якіх поўнасцю належаць Рэспубліцы Беларусь) у межах пагранічнай зоны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках