6 лютага 2026, Пятніца, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну з палону вярнуўся вайсковец, якога з верасня 2022 года лічылі загінулым

8
Ва Украіну з палону вярнуўся вайсковец, якога з верасня 2022 года лічылі загінулым

Кранальнае відэа.

У выніку абмену палоннымі, які адбыўся 5 лютага, ва Украіну вярнуўся вайсковец, якога з верасня 2022 года лічылі загінулым. Пра гэта паведамілі ў Кулікаўскім пасёлачным савеце.

«Сёння нашы сэрцы б'юцца інакш. Сёння — дзень, у які хочацца маўчаць і дзякаваць адначасова. Падчас сённяшняга абмену ваеннапалоннымі ва Украіну вярнуўся жыхар нашай грамады — Далецькі Назар, жыхар вёскі Вялікі Дарашэў. Той, каго мы з болем у сэрцы лічылі загінулым яшчэ з верасня 2022 года. Ён быў жывы. Ён выстаяў. Ён вярнуўся», — паведамілі ў савеце.

Нагадаем, перамоўныя групы Украіны, Расіі і ЗША падчас двухдзённай сустрэчы ў Абу-Дабі (ААЭ) дамовіліся аб абмене ваеннапалоннымі, які адбыўся 5 лютага. З Расіі і Украіны дадому вярнуліся па 157 чалавек. Абмен адбыўся ў Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках