У Эстоніі ўзнік раскол паміж прэм'ер-міністрам і прэзідэнтам
4- 5.02.2026, 21:04
- 4,342
З-за Расіі.
У Эстоніі паміж урадам і прэзідэнтам узнік раскол наконт магчымога аднаўлення кантактаў з Расіяй, паведамляе Bloomberg.
Так, прэзідэнт краіны Алар Карыс раней падтрымаў ідэю прызначыць спецыяльнага пасланніка ад Еўрасаюза для аднаўлення кантактаў з Масквой. Ён заявіў, што Еўропа павінна была ініцыяваць перамоўны працэс, але «крыху спазнілася», таму яе месца за перамоўным сталом заняў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп. Тым не менш, паводле яго слоў, еўрапейскі бок усё яшчэ мае права голасу, бо ўскосна ўдзельнічае ў вайне, падтрымліваючы Украіну.
Аднак эстонскі прэм'ер Крыстэн Міхал, выступаючы перад журналістамі 5 лютага, не пагадзіўся з гэтай пазіцыяй. Ён заявіў, што прамыя перамовы з Масквой «недарэчныя». Палітык таксама выказаў меркаванне, што «ў выпадку з Расіяй працуе толькі ціск».
«Існуе меркаванне, што Еўрапейскі саюз не ўдзельнічае ў перамовах. Магу сказаць, што Еўрапейскі саюз пастаянна ўдзельнічае ў перамовах — мы ўдзельнічаем у перамовах з Украінай», — сказаў Міхал.