5 лютага 2026, Чацвер, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб ЗСУ пацвердзіў, што ў расейцаў перастаў працаваць Starlink

3
Генштаб ЗСУ пацвердзіў, што ў расейцаў перастаў працаваць Starlink

На многіх участках фронту былі спыненыя штурмавыя дзеянні.

У Генеральным штабе ЗСУ пацвердзілі, што ў расейскай арміі сур'ёзныя праблемы са спадарожнікавай сувяззю на фронце пасля масавых блакаванняў тэрміналаў Starlink.

Пра гэта распавялі «Укрынформу» суразмоўцы ў Генштабе ЗСУ.

Так, у камандаванні ЗСУ пацвердзілі, што ў акупантаў на фронце перасталі працаваць «старлінкі». Гэта адбылося пасля ўвядзення правілаў па рэгістрацыі такіх тэрміналаў ва Украіне.

У расейцаў узніклі сур'ёзныя праблемы — ускладнена кіраванне войскамі.

Заўважым, што 5 лютага дарадца міністра абароны і кансультант у галіне ваенных радыятэхналогій Сяргей (Флэш) Бескрэстнаў напісаў, што «ў праціўніка на франтах нават не праблема, у праціўніка катастрофа».

Паводле слоў спецыяліста, з-за блакавання Starlink у акупантаў «усё кіраванне войскамі лягло», а на многіх участках былі спыненыя штурмавыя дзеянні.

«Па нашых войсках высветлілі, што былі праблемы ў тых, хто не аператыўна падаў спісы на прыватныя «старлінкі». Працэс апрацоўкі працягваецца», — дадаў дарадца кіраўніка Мінабароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках