Мінчукі абураныя познім уключэннем асвятлення
11- 5.02.2026, 19:44
- 6,562
З'явілася петыцыя да мінскіх чыноўнікаў.
Петыцыя да Мінгарвыканкама з просьбай не дапусціць змянення рэжымаў працы вулічнага асвятлення, што прыводзіць да адключэння святла ў часы, калі на вуліцах яшчэ (ці ўжо) цёмна, з'явілася 5 лютага на сайце электронных зваротаў, як заўважыла «Зеркало».
«Паважаныя службовыя асобы! Звяртаюся да вас у сувязі з даручэннем аб змяненні рэжымаў працы вулічнага асвятлення, агучаным 3 лютага 2026 года на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці. Прапановы адключаць асвятленне а 7.00 раніцы і ўключаць а 20.00 выклікаюць сур'ёзную заклапочанасць з пункту гледжання бяспекі грамадзян, выканання дзеючага заканадаўства і эканамічнай мэтазгоднасці», — гаворыцца ў петыцыі.
На думку аўтара дакумента, рашэнне чыноўнікаў і энергетыкаў парушае сацыяльныя стандарты, будаўнічыя нормы, не ўлічвае фактычны час усходу і заходу сонца, а таксама ставіць пад пагрозу бяспеку грамадзян.
«На падставе выкладзенага прашу не дапусціць змянення рэжымаў працы вулічнага асвятлення, што прыводзіць да адключэння святла ў часы, калі на вуліцах яшчэ (ці ўжо) цёмна. Забяспечыць выкананне дзяржаўнага сацыяльнага стандарту № 7 — удзельная вага асветленых вуліц не менш за 80%. Забяспечыць выкананне нормаў у частцы асветленасці вуліц, асабліва паблізу школ, дзіцячых садкоў, бальніц, прыпынкаў грамадскага транспарту і пешаходных пераходаў. Разгледзець альтэрнатыўныя спосабы аптымізацыі выдаткаў на асвятленне без шкоды для бяспекі грамадзян», — рэзюмуе аўтар петыцыі.
Нагадаем, увечары 4 лютага вулічнае асвятленне ў Мінску замест звыклага часу ўключылі а 19.00. Гэта адбылося пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за вулічнае асвятленне, заявіўшы, што «гарыць уся краіна, свеціцца.