5 лютага 2026, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшаў катэхет з катэдральнага касцёла Уладзіслаў Беладзед

На волю выйшаў катэхет з катэдральнага касцёла Уладзіслаў Беладзед

Палітвязень правёў за кратамі больш за два з паловай года.

На волю выйшаў катэхет з катэдральнага касцёла Уладзіслаў Беладзед.

Катэхета з катэдральнага касцёла Уладзіслава Беладзеда затрымалі 31 мая 2023‑га і спачатку кінулі за краты на 45 сутак па абвінавачанні ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Пасля «сутак» на Беладзеда завялі крымінальную справу. Яго судзілі па чатырох артыкулах.

Выніковы прысуд — тры гады пазбаўлення волі, якія Уладзіслаў адбываў у шклоўскай калоніі №17. Яго вызвалілі ў студзені 2026 года, калі ён поўнасцю адбыў тэрмін.

У 2020‑м Уладзіслаў разам з іншымі вернікамі публічна маліўся за мір у Беларусі. Да затрымання імя Беладзеда згадвалі ў некалькіх «рускамірскіх» артыкулах пра «сувязь» беларускага каталіцтва і арганізатараў пратэстаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках