5 лютага 2026, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру абвясціла галадоўку ў іранскай турме

3
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру абвясціла галадоўку ў іранскай турме
Наргэс Махамадзі

Праваабаронцу Наргэс Махамадзі незаконна ўтрымліваюць пад вартай.

Іранская праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Наргэс Махамадзі пачала новую галадоўку ў знак пратэсту супраць яе, як яна заяўляе, незаконнага ўтрымання пад вартай, піша The New York Times (пераклад — сайт Charter97.org).

53-гадовую Махамадзі, вядомую барацьбой за дэмакратыю і правы жанчын, неаднаразова затрымлівалі па абвінавачаннях у пагрозе нацыянальнай бяспецы. У 2023 годзе яна ўжо трымала галадоўку, заяўляючы, што ёй адмаўляюць у медыцынскай дапамозе. У 2024 годзе яе ненадоўга выпусцілі з турмы для лячэння, аднак у снежні яе зноў затрымалі.

Паводле слоў сям’і, Махамадзі з панядзелка пратэстуе супраць зняволення, цяжкіх умоў утрымання і адсутнасці сувязі з роднымі і адвакатамі — праблем, з якімі сутыкаюцца многія палітвязні ў Іране.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2023 года атрымала ўзнагароду завочна. Тады яна адбывала дзесяцігадовы тэрмін у турме Эвін. Яе блізкія адзначаюць, што Махамадзі пакутуе на цяжкія захворванні сэрца і лёгкіх і мае патрэбу ў спецыяльным лячэнні пасля перанесенай аперацыі, у якім ёй адмаўляюць.

Сям’я сцвярджае, што пасля снежаньскага затрымання яе жорстка збілі, і двойчы даводзілася дастаўляць у аддзяленне неадкладнай дапамогі. З таго часу ёй не дазваляюць звязвацца з роднымі.

На фоне рэпрэсій, што працягваюцца ў краіне, сітуацыя Махамадзі выклікае ўсё большую трывогу. Паводле даных праваабаронцаў, у ходзе падаўлення пратэстаў былі забітыя тысячы людзей, а дзесяткі тысяч затрыманыя без доступу да адвакатаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках