Зяленскі: Пасля спынення агню Украіна захавае 800-тысячную армію
2- 5.02.2026, 18:33
- 2,440
Украінскіх вайскоўцаў будуць заахвочваць высокімі заробкамі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пасля спынення агню Украіна будзе мець 800-тысячную армію. Для гэтага ўкраінскіх вайскоўцаў будуць заахвочваць высокімі заробкамі.
Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву Зяленскага падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Кіеве.
«Будзем берагчы нашу армію ў 800 тысяч, будзем заахвочваць высокімі заробкамі нават на першай лініі падчас спынення агню», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.