Іран захапіў у Пэрсідскім заліве два нафтавыя танкеры
3- 5.02.2026, 17:38
- 6,922
Усе чальцы экіпажаў арыштаваныя.
Іран затрымаў два танкеры па падазрэнні ў кантрабандзе паліва ў Пэрсідскім заліве. Пра гэта паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва Fars, блізкае да Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі.
Пры аглядзе суднаў было выяўлена больш за 1 млн л кантрабанднага паліва, заявілі іранскія вайскоўцы.
На бартах знаходзіліся 15 чальцоў экіпажаў, гэта грамадзяне замежных дзяржаў, гаворыцца ў паведамленні. Іх перадалі прадстаўнікам судовых органаў для ўзбуджэння крымінальнай справы, паведаміла агенцтва.