5 лютага 2026, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гродне хлопец пабіўся з драўлянай савой

9
У Гродне хлопец пабіўся з драўлянай савой

Скульптура нібыта «няправільна на яго паглядзела».

У канцы студзеня на вуліцы Карла Маркса ў Гродне адбыўся нечаканы інцыдэнт. У адным з завядзенняў былі пашкоджаныя драўляная скульптура ў выглядзе савы, паліцы і гліняны падсвечнік. Прычынай аказаўся «канфлікт» аднаго з мясцовых жыхароў з той самай савой. Падрабязнасцямі здарэння падзяліліся ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Падазраваным аказаўся 25-гадовы жыхар Гродна.

«Устаноўлена, што ў ноч учынення злачынства малады чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. На ягоным шляху апынулася драўляная сава, якая няправільна на яго паглядзела, і ў выніку фігурант пачаў біць фігуру нагамі. Пры падзенні драўляная канструкцыя таксама пашкодзіла паліцу і падсвечнік», — расказалі ў міліцыі.

Суму агульнай шкоды ацанілі ў 1000 рублёў. У дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт. 339 КК («Хуліганства»), якая прадугледжвае пакаранне аж да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках