5 лютага 2026, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пыса ў экран не ўмясцілася — відаць, працаўнік

9
Пыса ў экран не ўмясцілася — відаць, працаўнік
Сяргей Разжывайкін

Беларусы жорстка адрэагавалі на пафасны пост лукашыстскага функцыянера.

Намеснік старшыні мінскай арганізацыі ЛДПБ Сяргей Разжывайкін паспрабаваў прымерыць вобраз дзяржаўнага мужа, але ў адказ атрымаў ад беларусаў «поўную панаму» іранічных каментароў, піша тэлеграм-канал «Хартыя-97%».

Пакуль чыноўнік усур'ёз дзякаваў за нібыта «пазітыўны настрой», карыстальнікі цікавіліся: «Хто ты, клоун?», і ўдакладнялі, што яго пафасны пост — гэта толькі спроба «падлізацца дзеля месца каля карыта».

Каментатары не ацанілі суровы позірк функцыянера, заўважыўшы, што з «такой мінай толькі ўначы халадзільнік адкрываць», а яго адданасць сістэме назвалі не грамадзянскай пазіцыяй, а «каленна-локцевай».

Вынік гэтай спробы зблізіцца з народам аказаўся прадказальным: замест падтрымкі лукашысту «напхалі поўную панаму», адзначыўшы — «якое ўбоства».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках