«Беларусбанк» зладзіць «блэкаўт»
- 5.02.2026, 11:06
- 2,340
Гэта звязана «з неабходнасцю правядзення тэхналагічных работ».
Найбуйнейшы банк краіны «Беларусбанк» папярэдзіў пра перапынкі ў працы 7 і 8 лютага.
Паводле яго паведамлення, у перыяд з 23:00 07.02.2026 да 07:00 08.02.2026 «у падраздзяленнях банка, АІС «Разлік» (ЕРІП) і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка будзе недаступнае здзяйсненне аперацый па ўкладах і бягучых рахунках фізічных асоб, рахунках па ўліку крэдытнай запазычанасці (пагашэнне крэдытаў) і дзеянняў па афармленні банкаўскіх плацежных картак».
Гэта звязана «з неабходнасцю правядзення тэхналагічных работ».
Таксама ў банку паведамляюць, што з 01:00 да 02:00 08.02.2026 у падраздзяленнях банка будуць недаступныя аперацыі з наяўнымі грашыма і плацежнымі.