У Беларусі павысілі мінімальную цану на папулярны ў некаторых колах від алкаголю
5- 5.02.2026, 9:32
- 2,428
У народзе яго называюць «чарніламі».
У Беларусі павысілі мінімальную адпускную цану на некаторыя віны, якія ў народзе называюць «чарніламі». Адпаведная пастанова МАРТ 5 лютага апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, мінімальная адпускная цана на «віны пладовыя крэпленыя марочныя, палепшанай якасці і спецыяльнай тэхналогіі» аб'ёмам 0,7 літра і крэпасцю 18% без падатку на дабаўленую вартасць павышана з 4,63 да 4,95 рубля — то бок на 32 капейкі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля апублікавання.