ЗША і Іран прызначылі тэрміновыя перамовы
3- 5.02.2026, 8:39
- 3,762
У пятніцу, 6 лютага, у сталіцы Амана.
ЗША і Іран дамовіліся правесці перамовы ў Маскаце (Аман) у пятніцу, 6 лютага.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Так, міністр замежных спраў Ірана паведаміў, што перамовы з ЗША запланаваныя на пятніцу каля 10:00 і адбудуцца ў Маскаце — сталіцы Амана, нягледзячы на папярэднія паведамленні пра іх адмену.
Першапачаткова сустрэча планавалася ў Стамбуле, аднак Тэгеран прапанаваў перанесці яе ў Аман, каб абмежаваць абмеркаванне толькі ядзерным пытаннем.
Высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі, уключаючы зяця Трампа Джарэда Кушнера і спецыяльнага пасланца ЗША Стывена Уіткафа, павінны ўдзельнічаць у перамовах разам з міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы.
Пры гэтым бакі дагэтуль не ўзгаднілі парадак дня сустрэчы: Тэгеран настойвае на абмеркаванні выключна сваёй ядзернай праграмы, у той час як Вашынгтон хоча ўключыць пытанні балістычных ракет і рэгіянальнай бяспекі.
Нягледзячы на рознагалоссі адносна парадку дня, абодва бакі пацвердзілі гатоўнасць да дыялогу, спадзеючыся, што перамовы дапамогуць пазбегнуць эскалацыі і будуць садзейнічаць стабілізацыі сітуацыі на Блізкім Усходзе.
Перамовы адбываюцца на фоне абвастрэння напружанасці на Блізкім Усходзе. ЗША нарошчваюць вайсковую прысутнасць у рэгіёне пасля пагрозаў Трампа магчымым ударам па Іране, а Іран баіцца, што любы вайсковы сцэнар можа дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры краіны.
Так, ЗША накіравалі дадатковы вайсковы карабель на Блізкі Усход з-за абвастрэння напружанасці з Іранам.