Зяленскі распавёў пра вынікі першага дня перамоваў у Абу-Дабі
1- 4.02.2026, 22:13
- 5,322
Бакі дамовіліся аб абмене ваеннапалоннымі ў найбліжэйшы час
Перамоўныя групы Украіны, Расіі і ЗША падчас сустрэчы ў Абу-Дабі 4 лютага дамовіліся аб абмене ваеннапалоннымі ў найбліжэйшы час. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Зяленскі абмеркаваў з украінскімі перамоўнікамі прамежкавыя вынікі перамоваў, якія працягнуцца 5 лютага.
«Таксама будзе важны крок: мы чакаем у найбліжэйшы час абмен ваеннапалонных. Трэба вярнуць палонных дадому. У цэлым наша ўкраінская пазіцыя вельмі выразная: вайну трэба рэальна завяршыць. Расія павінна быць да гэтага гатовая. Таксама партнёры павінны быць гатовыя забяспечыць гэта насамрэч — сваімі рэальнымі гарантыямі, гарантыямі бяспекі, сваім рэальным ціскам на агрэсара. І тым, каб людзі ва Украіне адчувалі, што сітуацыя рухаецца да міру, да заканчэння вайны, а не да таго, што расіяне будуць выкарыстоўваць усё на сваю карысць і працягваць удары. Не павінна быць узнагароды агрэсару. Калі будзе ўзнагарода агрэсару, Расія з цягам часу сарве любую дамоўленасць», — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што наперадзе актыўная дыпламатычная праца.
Нагадаем, у Абу-Дабі 4 лютага прайшоў чарговы раўнд перамоваў паміж Украінай, РФ і ЗША. Бакі сустракаюцца пасля масіраванага абстрэлу расіянамі ўкраінскай энергетыкі ў пік маразоў, які адбыўся на фоне энергетычнага перамір'я. Перамовы працягнуцца 5 лютага.