Пуцін вызваліў Сяргея Іванава ад пасады свайго спецыяльнага прадстаўніка
3- 4.02.2026, 19:33
- 4,736
Ён лічыўся пераемнікам Пуціна перад выбарамі 2008 года.
Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб вызваленні Сяргея Іванава ад пасады спецпрадстаўніка па прыродаахоўнай дзейнасці, тэкст указу размешчаны на партале прававой інфармацыі.
Іванаў сам вырашыў сысці ў адстаўку, паведаміў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў. Ён застанецца пастаянным членам Савета бяспекі РФ.
Сяргей Іванаў — адзін з даўніх паплечнікаў Пуціна, які займаў найвышэйшыя пасады ў расійскай уладзе, нагадвае Faridaily. У 2001–2007 гадах ён быў міністрам абароны, а затым да 2016 года — кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта. Перад 2008 годам ён лічыўся адным з пераемнікаў Пуціна на пасадзе прэзідэнта нароўні з Дзмітрыем Мядзведзевым.
Паводле даных Faridaily, Іванаў хацеў пакінуць дзяржаўную службу ўжо многія гады: яго, як паведамляецца, падкасіла смерць старэйшага сына ў 2014 годзе.