Сі Цзіньпін і Трамп правялі тэлефонную размову
- 4.02.2026, 17:22
- 1,054
Фота: AP
Апошні раз яны размаўлялі напрыканцы лістапада.
Лідар Кітая Сі Цзіньпін пагаварыў па тэлефоне з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у сераду, 4 лютага, паведамляе кітайскі дзяржаўны тэлеканал CCTV, піша агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).
Гутарка адбылася на фоне чаканага візіту Трампа ў Кітай у красавіку. Кітайскія дзяржаўныя СМІ не прывялі дадатковых падрабязнасцей пра гутарку.
Апошні раз лідары размаўлялі па тэлефоне напрыканцы лістапада.
Званок Трампу адбыўся праз некалькі гадзін пасля відэаканферэнцыі Сі з Пуціным. Крэмль заявіў, што Пуцін прыняў запрашэнне Сі наведаць Кітай у першай палове гэтага года.