4 лютага 2026, Серада, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманага ў Беларусі расійскага каміка Артэмія Астаніна асудзілі ў РФ

Затрыманага ў Беларусі расійскага каміка Артэмія Астаніна асудзілі ў РФ
Артэмій Астанін

Падставай для крымінальнай справы сталі жарты са сцэны.

Расійскага каміка Артэмія Астаніна сёння прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі. Астаніна затрымалі ў сакавіку пры спробе перайсці мяжу з Беларуссю і даставілі ў Маскву. Пры затрыманні яго збілі сілавікі. Расфінманіторынг уключыў каміка ў рэестр «тэрарыстаў і экстрэмістаў». Астанін віну не прызнаў, піша Astra.

«Пачнём з таго, што я атрымаў вельмі сур'ёзную шкоду здароўю. Мяне выкралі з Мінска незаконным чынам, не прад'явіўшы мне ніякіх абвінавачанняў. Проста людзі ў грамадзянскай вопратцы выкралі з аэрапорта, каб перадаць мяне ў Расію. Але па дарозе з Мінска ў Смаленск мы зрабілі прыпынак у лесе, дзе мяне жорстка збілі, зламалі мне пазваночнік, білі токам, некалькі разоў спрабавалі зарэзаць — але, на шчасце, гэтага не атрымалася, і я яшчэ маю магчымасць стаяць тут і гаварыць», — сказаў ён падчас апошняга слова.

Падставай для крымінальнага пераследу сталі два жарты, што прагучалі падчас выступлення. Справу па артыкуле аб распальванні нянавісці або варожасці ўзбудзілі з-за маналога пра мужчыну без ног, які следства расцаніла як прыніжэнне годнасці ўдзельніка баявых дзеянняў. Сам Астанін настойвае, што жарт быў пра «папрашайку» на скейце і не меў дачынення да ўдзельнікаў «СВА».

Акрамя таго, каміку інкрымінавалі абразу пачуццяў вернікаў — з-за жарта пра Ісуса Хрыста. Абвінавачанне сцвярджала, што Астанін нібыта дзейнічаў у складзе «арганізаванай групы», якая наўмысна арганізавала выступ з жартамі пра рэлігію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках