На захадзе Беларусі заўважылі вялізную калону вайсковай тэхнікі
12- 4.02.2026, 15:23
- 11,560
Што адбываецца?
На захадзе Беларусі калона БТР-82А выехала для здзяйснення маршу па дарогах агульнага карыстання і па перасечанай мясцовасці.
У Міністэрстве абароны Беларусі патлумачылі, што гэта баявыя машыны аднаго з падраздзяленняў механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання. Яны выехалі на дарогі ў суправаджэнні ВАІ (Ваенная аўтамабільная інспекцыя) у рамках комплекснай праверкі баявой гатоўнасці, якую раней абвясціў дыктатар Лукашэнка.




