Бездарнае камандаванне РФ ператварае дэльту Дняпра ў пастку для акупантаў
- 4.02.2026, 14:25
- 2,420
Украінскія партызаны раскрылі падрабязнасці.
Расійскія войскі нясуць страты з-за хаатычнага выкарыстання беспілотных катэраў і дыстанцыйнага мінiравання рэчных шляхоў. Пра гэта 4 лютага паведамляе рух «Атэш» у Telegram са спасылкай на сваіх агентаў у расійскай групоўцы «Днепр».
13 студзеня Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што для «бяспечнага і эфектыўнага» выканання баявых задач ваеннаслужачыя выкарыстоўваюць беспілотныя катэры «Сірыус-82».
Адпаведнае відэа баявой працы катэраў было апублікавана ў Telegram.
Паводле звестак партызанаў, гэтыя беспілотныя катэры, якія выкарыстоўваюць для дыстанцыйнага расстаўлення якарных мін і атак на ўкраінскія плаўсродкі, усё часцей становяцца прычынай страт саміх акупантаў.
«На практыцы рашысты рэгулярна заходзяць у ўжо замініраваныя імі ж раёны і нясуць страты ад уласнай зброі... Дыстанцыйнае мінiраванне праводзіцца без належнай каардынацыі, актуальных карт мінных палёў і сістэмнага ўліку выстаўленых загароджанняў», – гаворыцца ў паведамленні руху.
З пачатку 2026 года агенты «Атэш» зафіксавалі некалькі выпадкаў выбухаў у падраздзяленнях, прыцягнутых да рачных аперацый. Спробы кампенсаваць правалы на вадзе «тэхналагічнымі рашэннямі» толькі падкрэсліваюць беспарадак у камандаванні, адзначаюць партызаны.
«Дэльта Дняпра паступова ператвараецца для акупантаў у смяротную пастку, дзе галоўную пагрозу ўяўляюць не толькі сілы абароны Украіны, але і ўласнае бездарнае камандаванне», – дадаюць у руху.