4 лютага 2026, Серада, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці зможа Іран абараніцца ад амерыканскіх авіяўдараў?

5
Ці зможа Іран абараніцца ад амерыканскіх авіяўдараў?

Тэгеран разумее, што дасягнуць перавагі ў паветры над ЗША немагчыма.

Размяшчэнне авіяносца USS Abraham Lincoln паблізу Ірана зноў прыцягнула ўвагу да магчымасцяў Тэгерана ў сферы супрацьпаветранай абароны, піша The National Interest (пераклад — сайт Charter97.org).

Іранская супрацьпаветраная абарона першапачаткова разлічаная на стрымліванне ЗША і Ізраіля праз павышэнне кошту ўдару, а не на поўнае закрыццё паветранай прасторы. Дактрына Ірана робіць стаўку на эшаланаваную абарону, рассяроджванне аб’ектаў і іх жывучасць. Тэгеран разумее, што дасягнуць перавагі ў паветры над ЗША немагчыма, таму імкнецца ўскладніць планаванне атак і выйграць час. СПА цесна спалучаецца з ракетамі, беспілотнікамі і асіметрычнымі адказамі.

Далёкую зону прыкрыцця забяспечваюць расійскія С-300 і комплексы Bavar-373 мясцовай вытворчасці. Заяўленыя характарыстыкі апошніх высокія, але рэальная эфектыўнасць невядомая. Сістэмы сярэдняй і кароткай далёкасці пераважна аснаваныя на савецкіх і кітайскіх узорах з мясцовымі мадэрнізацыямі. Асноўная ўвага надаецца колькасці і дубляванню, а не высокай тэхналагічнасці.

Іран мае сетку стацыянарных і мабільных радараў, аднак яна ўразлівая перад радыёэлектроннай барацьбой, кібератакамі і ўдарамі па камандных цэнтрах. Інтэграцыя датчыкаў палепшылася, але па ўзроўні зліцця дадзеных сістэма моцна саступае заходняй.

Іран здольны ствараць пагрозу для звычайных самалётаў, беспілотнікаў і крылацатых ракет. Ён можа прымусіць ЗША выкарыстоўваць складаныя маршруты, траціць дарагое высокадакладнае ўзбраенне і праводзіць працяглыя аперацыі па падаўленні СПА. Аднак вытрымаць працяглую кампанію супраць ЗША Іран не зможа: пасля першых удараў па радарах і вузлах кіравання яго магчымасці рэзка аслабнуць.

Іранская СПА можа балюча ўдарыць, але не спыніць. Яна павышае кошт удару, але не здольная прадухіліць амерыканскую аперацыю — толькі запаволіць яе і павялічыць палітычныя рызыкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках