4 лютага 2026, Серада, 11:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Танк Leopard 2 сарваў планы расіян замацавацца ў Грышыне

2
Танк Leopard 2 сарваў планы расіян замацавацца ў Грышыне
ілюстрацыйнае фота

Нямецкая магутнасць супраць пяхоты РФ.

Украінскія танкісты паставілі тлустую кропку ў спробах расійскіх акупантаў замацавацца ў наваколлі вёскі Грышыны.

Пра гэта паведамляе 7-ы корпус ДШВ.

Паводле звестак вайскоўцаў, праціўнік здолеў пранікнуць у вёску пасля няўдалага механізаванага штурму на гэтым напрамку, які адбыўся мінулага тыдня.

Праўда, групе пяхоты ўдалося ўцалець і схавацца ў жылых дамах і сараях на ўсходняй ускраіне вёскі. План ворага быў просты: дачакацца падмацавання і паспрабаваць ударыць падраздзяленням Узброеных Сіл Украіны ў тыл.

Аднак перамяшчэнні і месцы хававання акупантаў былі своечасова выяўлены дзякуючы зладжанаму ўзаемадзеянню 155-й ОМБр са сумежнымі падраздзяленнямі ў паласе адказнасці 7-га корпуса хуткага рэагавання ДШВ. Пасля пацвярджэння каардынат камандаванне прыняло рашэнне задзейнічаць танкавы экіпаж Leopard 2.

На кадрах, знятых непасрэдна з кабіны танка, бачна, як нямецкая машына метадычна разбурае будынкі, што сталі пасткай для акупантаў. Шанцаў замацавацца ў Грышыне экіпаж танка Leopard 2 155-й ОМБр імя Ганны Кіеўскай ворагу не пакінуў — рэшткі дэсанту былі цалкам ліквідаваныя.

Экіпаж танка Leopard 2 155-й ОМБр імя Ганны Кіеўскай прыцэльным агнём ліквідаваў рэшткі варожага дэсанту ў наваколлі Грышыны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках