«Першая асабістая сустрэча Віктара і Святланы»
- 4.02.2026, 2:04
Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Прэс-служба Ціханоўскай паведаміла пра сустрэчу з Бабарыкам.
3 лютага адбылася працоўная сустрэча Святланы Ціханоўскай і былога палітвязня Віктара Бабарыкі.
«Гэта іх першая асабістая сустрэча пасля вызвалення Бабарыкі з калоніі 13 снежня мінулага года. Перад пачаткам працоўнай часткі сустрэчы Святлана і Віктар правялі асабістую размову», — паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Пасля гэтага, як паведамляецца, адбылося абмеркаванне актуальнага парадку дня, магчымых крокаў для розных удзельнікаў дэмакратычных сіл, а таксама падыходаў да фармавання агульнага бачання будучыні Беларусі — такога, у якое змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны і за яе межамі, і міжнародныя партнёры.