4 лютага 2026, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сына Кадафі забілі ў Лівіі

1
Сына Кадафі забілі ў Лівіі

Ён загінуў падчас баёў каля нафтавага радовішча

Саіф аль-Іслам Кадафі, адзін з сыноў Муамара Кадафі, быў забіты падчас баёў каля нафтавага радовішча Хамада ў Лівіі, паведамляе лівійскі тэлеканал Al Ahrar.

Тэлеканал «Аль-Хадат» са спасылкай на крыніцу ў сям’і Кадафі таксама паведаміў, што сын былога лівійскага лідара Саіф загінуў у выніку ўзброеных сутыкненняў. Абдулла Отман, прадстаўнік Саіфа аль-Іслама Кадафі на Лівійскім форуме палітычнага дыялогу, пацвердзіў смерць Муамара Кадафі, не раскрываючы падрабязнасцяў, паведамляе Al Khaleej. «Мы належым Богу, і да Яго мы вернемся. Муджахід Саіф аль-Іслам Кадафі знаходзіцца пад абаронай Бога», — напісаў ён у сацыяльных сетках.

Саіф аль-Іслам Кадафі — другі сын лівійскага кіраўніка, забітага восенню 2011 года. У 2021 годзе пракуратура афіцыйнага ўрада Лівіі выдала ордэр на яго арышт па падазрэнні ў сувязях з байцамі прыватнай ваеннай кампаніі (ПВК) «Вагнер».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках