Расійская балістычная ракета прыляцела ва Украіну з тэрыторыі Беларусі
4- 3.02.2026, 22:45
- 7,930
Рэжым Лукашэнкі ўдзельнічае ў варварскіх атаках на энергасістэму суседняй краіны.
Мінулай ноччу паветраная прастора Беларусі выкарыстоўвалася для атакі на Украіну, паведамілі ўкраінскія маніторынгавыя каналы
«Флагшток» удакладніў інфармацыю: адна з расійскіх балістычных ракет праляцела над Гомельскім раёнам уначы 3 студзеня каля 02:40. Траекторыя руху — на ілюстрацыі.
