Лукашэнка прадказаў вайну ў Беларусі
13- 3.02.2026, 21:49
- 6,272
Па яго словах, яе справацуюць віцебскія чыноўнікі.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падыход віцебскіх чыноўнікаў да кіравання рэгіёнам вядзе краіну да вайны.
«Вось вашы падыходы. Вы ашалелі. Вы менавіта хочаце прывесці краіну да вайны. Дык майце на ўвазе, што нам наперадзе давядзецца ісці», — сказаў узурпатар.
Ён абвінаваціў мясцовыя ўлады ў тым, што яны не адрэагавалі на выпадкі падзежу жывёлы ў рэгіёне. Паводле слоў Лукашэнкі, хатніх жывёл трэба было абараняць ад холаду, у тым ліку размяшчаючы іх у цёплых памяшканнях.