РФ нанесла ўдар па спальным раёне Запарожжа: загінулі 18-гадовы юнак і дзяўчына
1- 3.02.2026, 20:33
- 1,712
Восем пацярпелых.
Расійскія агрэсары нанеслі ўдар па Дняпроўскім раёне Запарожжа. Паветраныя сілы папярэджвалі пра рух беспілотніка ў напрамку горада з поўначы.
Пра атаку паведаміў кіраўнік Запарожскай абласной ваеннай адміністрацыі <>Іван Фёдараў у аўторак, 3 лютага.
Паводле ягонай інфармацыі, у выніку атакі загінулі два чалавекі, 18-гадовы юнак і дзяўчына. Як мінімум восем чалавек пацярпелі, прычым сярод іх было дзіця.
Як паведамляла «Суспільне Запоріжжя», пасля расійскага ўдару ў атакаваным раёне Запарожжа гарэлі аўтамабілі, у будынках павыляталі шыбы.