3 лютага 2026, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ змяняе сучасныя імпартныя цягнікі на звычайныя саставы

5
БЧ змяняе сучасныя імпартныя цягнікі на звычайныя саставы

Магчымыя адхіленні ад звыклага раскладу руху.

Беларуская чыгунка паведаміла, што з 3 лютага частка рэйсаў паміж Мінскам і Віцебскам, а таксама паміж Мінскам і Магілёвам будзе выконвацца не сучаснымі дызель-цягнікамі ДП-3 і ДП-6 польскай вытворчасці, а звычайнымі саставамі з вагонамі лакаматыўнай цягі.

У віцебскім накірунку замена закране асобныя цягнікі ўжо 3 і 4 лютага. А з 5 лютага ўсе рэйсы з нумарамі 703/704, 711/712 і 713/714 цалкам перайдуць на традыцыйныя саставы з лакаматывам.

На магілёўскім накірунку з 3 па 5 лютага «па тэхнічных прычынах» на старыя саставы перавядуць міжрэгіянальныя цягнікі бізнес-класа Мінск — Магілёў — Мінск.

Прычыны і тэрміны такой замены ў Беларускай чыгунцы не ўдакладняюць. Пры гэтым пасажырам, якія загадзя набылі квіткі на больш камфортныя цягнікі, абяцаюць вярнуць розніцу ў кошце. Таксама папярэджваюць, што з-за змены саставаў магчымыя адхіленні ад звыклага раскладу руху.

Раней Беларуская чыгунка ўжо змяняла сучасныя цягнікі на звычайныя электрычкі на іншых накірунках з-за неабходнасці рамонту нізкападлогавых цягнікоў Stadler.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках