3 лютага 2026, aўторак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марыя Калеснікава: У мяне не было задачы звяргаць тырана, я ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі

50
Марыя Калеснікава: У мяне не было задачы звяргаць тырана, я ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі

Былая палітзняволеная зноў заклікала да дыялогу з Лукашэнкам і зняцця санкцый.

Былая палітзняволеная, экс-кіраўніца штаба былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава заявіла, што Еўропа магла б весці дыялог з Лукашэнкам, калі яго вынікам стануць вызваленне ўсіх палітзняволеных і спыненне рэпрэсій. Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю расійскаму блогеру Юрыю Дудзю.

Сярод магчымых крокаў яна назвала вяртанне еўрапейскіх пасольстваў у Мінск, аднаўленне культурных інстытуцый і нават запуск электрычкі з Мінска ў Вільню — «каб частка людзей была проста шчаслівая».

Калеснікава таксама адзначыла, што дыялог можа тычыцца не толькі вызвалення палітзняволеных, але і спынення новых рэпрэсій, зняцця абмежаванняў на працу і вызвалення людзей з «хатняй хіміі».

Юрый Дудзь спытаў, чаму Лукашэнка на такое можа пайсці:

— Дзеля будучыні краіны і дзяцей, магчыма, з гледзішча праяўлення мудрасці або сілы… Ён не можа не думаць пра будучыню, — сказала Калеснікава.

Таксама Марыя Калеснікава адказала на пытанне пра памылкі 2020 года:

— У мяне не было задачы звяргаць тырана. Я ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі, — заявіла Калеснікава.

Адзначым, што Марыя Калеснікава выступала супраць увядзення эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі ў разгар пратэстаў у 2020 годзе. 15 жніўня 2020 года ў інтэрв'ю Deutsche Welle яна заявіла, што «час для штрафных мер супраць рэжыму яшчэ не надышоў». Нагадаем, у тыя дні па ўсёй Беларусі адбываліся крывавыя разгоны пратэстаў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках