3 лютага 2026, aўторак, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў

6
У Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў

Лукашысты не ў стане гэта схаваць.

У Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, апублікаваных 3 лютага 2026 года і 3 лютага 2025-га.

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў Беларусі функцыянавала 3.653 устаноў дашкольнай адукацыі, разлічаных на 326,6 тыс. месцаў, дзе навучалася 321 тыс. дзяцей; педагагічны склад — 54,3 тыс. работнікаў.

Для параўнання: на пачатак 2024/2025 года было 3.721 такая ўстанова ў суме на 345,7 тыс. месцаў, дзе было 338,3 тыс. дзяцей, 55,1 тыс. педагагічных работнікаў. Такім чынам, за год устаноў для дашкольнікаў стала менш на 1,83%, месцаў у іх — на 5,53%, выхаванцаў — на 5,11%, педагогаў — на 1,45%.

На пачатку цяперашняга навучальнага года ў краіне працавала 2.817 школ (гадам раней — 2.848; -1,09%), дзе навучаліся 1.058.900 чалавек (1.080.400; -1,99%). Іх вучаць 98,1 тыс. настаўнікаў (102,3 тыс.; -4,11%). На дзесяць вучняў у сярэднім прыпадае адзін педагог.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках