Генсек НАТА ў Кіеве: Мы не хочам новага «Мінска»
6- 3.02.2026, 12:57
- 2,458
Рюттэ выступае ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рюттэ падчас візіту ў Кіеў запэўніў, што Альянс будзе працягваць аказваць падтрымку Украіне і паралельна з гэтым ціснуць на Расію.
Паводле яго слоў, будучыя мірныя дамоўленасці не павінны стаць паўторам Будапешцкага мемарандума або Мінскіх пагадненняў.
Нагадаем, выданне Financial Times паведаміла, што Украіна сумесна з Еўропай і Злучанымі Штатамі узгадніла шматузроўневы механізм рэагавання на магчымыя парушэнні Расіяй будучага рэжыму спынення агню. Паводле даных выдання, Кіеў дамовіўся з заходнімі партнёрамі, што любыя сістэматычныя парушэнні перамір'я з боку Расіі будуць выклікаць скаардынаваны адказ Еўропы і ЗША, уключаючы ваенныя меры.
Паведамляецца, што гэты план неаднаразова абмяркоўваўся ў снежні і студзені на сустрэчах украінскіх, еўрапейскіх і амерыканскіх афіцыйных асоб.