Падаткавікі вырашылі праверыць амаль 13 тысяч мінскіх прадпрыемстваў
2- 3.02.2026, 12:40
- 3,186
Гэта будзе не звычайная праверка.
Падатковыя органы прааналізуюць фінансова-гаспадарчую дзейнасць усіх мінскіх прадпрыемстваў, унесеных у Рэестр бытавых паслуг. Усяго такіх суб’ектаў гаспадарання 12 990. Пра гэта паведамілі ў Упраўленні аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску.
То бок гэта не звычайная праверка, а аналіз лічбаў, вынікі якога могуць прывесці да маніторынгу некаторых падазроных аб’ектаў або нават да аператыўнай распрацоўкі прадпрыемства.
У ўсіх, хто аказвае бытавыя паслугі, падлічаць валавую выручку за 2025 год, яе дынаміку ў параўнанні з 2024-м, долю наяўных плацяжоў у структуры выручкі, а таксама адпаведнасць колькасці афіцыйна працаўладкаваных працаўнікоў колькасці абсталяваных працоўных месцаў.
Пры гэтым у ведамстве абяцаюць праверыць гэтую інфармацыю па ўсіх 27 404 аб’ектах аказання бытавых паслуг, якія працуюць у Мінску.