«Ва ўсім вінаваты толькі чалавек»
15- 3.02.2026, 11:16
- 2,430
Беларусы адрэагавалі на праблему бяздомных сабак.
У пасёлку Азёрны пад Жыткавічамі з’явілася зграя з 12 сабак, якая напалохала мясцовых жыхароў. Беларусы абмяркоўваюць, з чым можа быць звязаная праблема, піша BGmedia.
Жыхары Жыткавічаў скардзіліся на зграі вялікіх сабак, што гуляюць па горадзе. Мясцовыя жыхары пасёлка Азёрны запатрабавалі дзеянняў ад уладаў, каб забяспечыць бяспеку дзяцей і дарослых. Пра сітуацыю даведалася шмат беларусаў — яны адрэагавалі на навіну і абмеркавалі ў Threads, з чым можа быць звязаная дадзеная праблема.
Самі жыхары горада і пасёлка адзначалі, што зграя налічвала 12 вялікіх сабак. На думку некаторовых людзей, праблема была не толькі ў сабаках, але і ў бяздзеянні мясцовых уладаў.
Беларускія карыстальнікі Threads звярнулі ўвагу на выпадак, пра які пісалі ў BGmedia. Сітуацыя не пакінула нікога абыякавым: пад навінай з’явілася шмат каментарыяў ад жыхароў розных гарадоў, у тым ліку Жыткавічаў.
На думку большасці каментатараў, у праблеме вінаваты не сабакі, а іх гаспадары, якія калісьці выкінулі іх на вуліцу.
«А хто вінаваты ў тым, што зграі сабак бегаюць? Менавіта людзі».
«Мясцовыя трывогу б’юць? Гэта тыя ж самыя, што і выкінулі гэтых сабак на мароз і не стэрылізуюць сваіх. На гарэлку не шкада грошай, на стэрылізацыю шкада. Адны нелюдзі жывуць».
«Іх трэба не выкідваць, а стэрылізаваць. Ва ўсім вінаваты чалавек».
«А гэтыя сабакі з неба ўпалі? Можа, спачатку перастануць выкідваць, пачнуць стэрылізаваць і не выпускаць на самавыгул? Скардзяцца яны».
Іншыя карыстальнікі звярнулі ўвагу на праблему працы мясцовых уладаў і адсутнасць прытулкаў для жывёл у невялікіх гарадах:
«У Беларусі ёсць адзіны дзяржаўны прытулак для жывёл. Калі ўлады пачнуць будаваць прытулкі і прымуць законы, якія выключаюць з’яўленне жывёл на самавыгуле або некантраляванае размнажэнне? Усе праблемы ад безадказнасці людзей».
Знайшліся і такія людзі, якія параілі падкормліваць бяздомных сабак, прыстройваць іх, а не адлоўліваць, бо яны «проста хочуць жыць»:
«У Жыткавічах ёсць цудоўная жанчына Таццяна, якая корміць велізарную колькасць жывёл. Ведаю, бо перадаем ёй ежу маршруткамі. Зарплата ў яе маленькая, а жывёл бясконца падкідваюць. Замест таго каб біць трывогу, лепш дапамагчы мясцовым, пакарміць і спрабаваць прыстройваць, а адлоў — гэта забойства жывёл».
«Разбярыце сабак па дамах — і зграі не будзе. Накарміце і палюбіце іх, і яны будуць самымі адданымі вам да апошняга ўздыху, будуць самымі добрымі, самымі любімымі».
«Ну дык пачніце іх карміць! Ім шмат не трэба, з вас не ўбудзе, а ім уратуе жыццё. І не трэба казаць, што ў саміх няма грошай. Не пажрэце пару разоў — не здохнеце».