3 лютага 2026, aўторак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўзгадніла з ЗША і Еўропай ваенны адказ на парушэнне Расіяй перамір'я

1
Украіна ўзгадніла з ЗША і Еўропай ваенны адказ на парушэнне Расіяй перамір'я

Financial Times прадставіла падрабязнасці плана.

Украіна разам з Еўропай і Злучанымі Штатамі ўзгадніла шматузроўневы механізм рэагавання на магчымыя парушэнні Расіяй будучага рэжыму спынення агню. Пра гэта паведамляе газета Financial Times са спасылкай на крыніцы, дасведчаныя пра ход перамоў.

Паводле дадзеных выдання, Кіеў дамовіўся з заходнімі партнёрамі, што любыя сістэматычныя парушэнні перамір'я з боку Расіі будуць выклікаць скаардынаваны адказ Еўропы і ЗША, уключаючы ваенныя меры.

Паведамляецца, што гэты план неаднаразова абмяркоўваўся ў снежні і студзені на сустрэчах украінскіх, еўрапейскіх і амерыканскіх афіцыйных асоб.

Згодна з прапанаванай схемай, у выпадку парушэння перамір'я рэакцыя паследуе цягам 24 гадзін. Яна пачнецца з дыпламатычнага папярэджання і, пры неабходнасці, дзеянняў Узброеных Сіл Украіны дзеля спынення парушэння.

Калі баявыя дзеянні не будуць спыненыя, працэс пяройдзе да другой фазы, якая прадугледжвае задзейнічанне сіл так званай «кааліцыі ахвотных». У яе ўваходзяць многія краіны Еўрапейскага Саюза, а таксама Вялікабрытанія, Нарвегія, Ісландыя і Турцыя.

У матэрыяле таксама адзначаецца, што ў выпадку пашырэння атакі праз 72 гадзіны пасля першапачатковага парушэння можа быць запушчана скаардынаваная аперацыя сіл, якія падтрымліваюцца Захадам, уключаючы Узброеныя Сілы ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках