3 лютага 2026, aўторак, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп пахваліўся, што Пуцін пагадзіўся не біць па Украіне

13
Трамп пахваліўся, што Пуцін пагадзіўся не біць па Украіне
Дональд Трамп
Фота: AP

Праз некалькі гадзін Крэмль нанёс удар па ўкраінскай энергетыцы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп чарговы раз пахваліўся, што расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін нібыта пагадзіўся на яго просьбу спыніць атакі на энергетычную інфраструктуру Украіны.

Пра гэта ён заявіў падчас размовы з журналістамі ў Авальным кабінеце 2 лютага. Ужо пасля гэтага Расія здзейсніла новую масіраваную ракетна-дронную атаку па Украіне, у тым ліку па энергааб’ектах.

«Я патэлефанаваў прэзідэнту Пуціну, і ён пагадзіўся. Ён сказаў, што ў іх халодна, як і ў нас. Магчыма, нават халадней. А Украіна — вельмі халодная краіна. Яна значна халадней, чым у нас. Магчыма, як Канада, або яшчэ халадней. Я спытаў у яго, ці не будзе ён цягам тыдня запускаць ніякіх ракет па Кіеве або па любым іншым горадзе, і ён пагадзіўся», — заявіў Трамп.

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што ў найбліжэйшы час могуць з’явіцца «добрыя навіны» адносна працэсу спынення вайны Расіі супраць Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках