РФ у лютыя маразы ўдарыла па энергетыцы адразу некалькіх рэгіёнаў Украіны
9- 3.02.2026, 9:49
- 3,200
Пад ударам апынуліся Кіеў, Харкаў, Дніпро, Адэса, Вінніца, Запарожжа, Паўлаград.
Уначы на 3 лютага расійская акупацыйная армія нанесла камбінаваны ракетна-дронны ўдар па Украіне.
Як піша канал monitor, акупанты атакавалі энергетычную інфраструктуру адразу некалькіх рэгіёнаў, ужыўшы даволі шырокую наменклатуру сродкаў паражэння. Адзначым, што ў Украіне гэтай ноччу былі дваццаціградусныя маразы.
«Колькасць запушчанай балістыкі можа быць рэкорднай за суткі», — гаворыцца ў паведамленні.
Цягам ночы пад ударам былі Харкаў, Дніпро, Кіеў, Вінніца, Адэса, Паўлаград, Запарожжа і асобныя раёны згаданых вобласцей.
Армія РФ ужыла як мінімум 2 гіпергукавыя ракеты «Цыркон» па Кіеўшчыне.
Акрамя таго, акупанты накіравалі каля 10 крылатых супрацькарабельных ракет Х-32 па Кіеўскай вобласці.
Акупанты масіравана білі па Харкаве, Дніпры і Кіеўшчыне балістычнымі ракетамі ў колькасці каля 20 адзінак.