Салаўёў прызнаў беспамоцнасць Расіі
9- 3.02.2026, 9:21
- 6,556
Z-прапагандыст просіць Кітай выратаваць расійскі «ценявы флот».
Галоўны прапагандыст Крамля Уладзімір Салаўёў, рэагуючы на захоп амерыканцамі караблёў «ценявага флоту» РФ, папрасіў дапамогі ў Кітая. Ён фактычна прызнаў ваенную беспамоцнасць Расіі.
Гэта адбылося ў эфіры ягонага ток-шоу «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на дзяржаўным тэлеканале «Расія 1», перадае «Дыялог».
«Трэба спакойна дамовіцца з Пекінам: мы даём танкеры, а Кітай — ахову і суправаджэнне. І адпраўляем на Кубу і далей куды заўгодна. Калі амерыканцы захочуць сутыкнуцца, няхай паспрабуюць! Две ядзерныя дзяржавы супраць адной — калі ласка», — заявіў Салаўёў.
Ён таксама папрасіў у Пекіна дапамогі ў касмічнай разведцы, з якой у РФ узніклі сур'ёзныя праблемы.
«А чаму не заключыць дамову з кітайскімі таварышамі? А чаму ўвогуле не перайсці да іншай формы ваенна-эканамічнага і стратэгічнага супрацоўніцтва?» — задаўся пытаннем Z-прапагандыст Крамля.