«Я лепш дома пап'ю»
2- 27.02.2026, 19:32
- 3,200
У сацыяльных сетках здзівіліся цане за кубак кавы ў беларускім закладзе.
Беларус выклаў у Threads чэк з аднаго з гомельскіх закладаў, які адразу выклікаў ажыўленую дыскусію ў каментарах, паведамляе «Зеркало». Асабліва карыстальнікаў зацікавіў кошт кавы: 12 рублёў за кубак падвойнага капучына.
«Гомель, скажыце, з якога часу цэны на каву сталі такімі „прыемнымі“?» — запытаўся аўтар допісу.
Судзячы па чэку, за два кубкі падвойнага капучына ў рэстаране (яго назву блогер не ўдакладняе) заплацілі 24 рублі, гэта значыць 12 рублёў за порцыю.

У каментарах адны палічылі такі кошт завышаным, іншыя паспрабавалі яго абгрунтаваць. Некаторыя здзівіліся цане на факачу з песта — гэта італьянская страва ўяўляе сабой пшанічную дражджавую ляпёшку. У гомельскім закладзе яна каштуе 11 рублёў.
«Капучына ў Гомелі каштуе ад 4 да 8 рублёў за кубак. Няхай у сярэднім 6 рублёў. У вас падвойны, т. е. х2, значыць 12 рублёў. Ну і два падвойныя — гэта 24».
«Па цане як пачак залатой „Лавацы“».
«Я лепш дома пап'ю».
«Піце ў больш простых закладах — будзе танней».
«Мы тут у Мінску такія паставіць у сябе не можам… капучына — ½ ад гомельскага кошту».
«Можа, гэта з карыцай?»
«І факача таксама нятанна каштуе».
«Факача за 11 рублёў — норм? Гэта ж проста пласт цеста».
«Гэта ўсё таму, што рэстаран».
«Дайце людзям зарабіць».