27 лютага 2026, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ арыштавалі намесніка старшыні праўлення «Газпром нефть»

9
У РФ арыштавалі намесніка старшыні праўлення «Газпром нефть»

Яго абвінавачваюць у хабарніцтве.

Басманны суд Масквы арыштаваў намесніка старшыні праўлення кампаніі «Газпром нефть» Антона Джалябова на два месяцы, да 25 красавіка, па абвінавачанні ў атрыманні хабараў на агульную суму каля 30 млн расійскіх рублёў, перадае «РИА Новости».

Джалябову прад’явілі абвінавачанне па ч. 6 ст. 290 УК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Яго затрымалі ў Санкт-Пецярбургу напярэдадні пасля допыту. Паводле версіі следства, Джалябоў у 2020–2021 гадах, калі быў дырэктарам філіяла ООО «Газпром инвест Надым», атрымаў хабар у выглядзе кватэры і маторнай лодкі ад кіраўнікоў камерцыйных арганізацый за заключэнне кантрактаў на выкананне падрадных работ і «агульнае пакроўніцтва».

Паводле даных крыніцы «Интерфакса», Джалябоў за ўзнагароду падпісваў фіктыўныя акты аб прыёмцы невыкананых работ. МВД паведамляла, што ў якасці хабараў ён атрымаў маторную лодку і кватэру ў Сочы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках