27 лютага 2026, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ паказалі вінаробню Мядзведзева ў Італіі

10
СМІ паказалі вінаробню Мядзведзева ў Італіі

Вінаграднікі займаюць 29 гектараў.

Журналісты выдання The Insider паказалі вінаробню намесніка старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрыя Мядзведзева Fattoria della Aiola, якая знаходзіцца ў італьянскай Таскане. Як высветлілася, яе кіраўніком з'яўляецца аднакурснік Мядзведзева Ілля Ялісееў, які не трапіў пад санкцыі Еўрасаюза, таму віно з гэтай вінаробні па-ранейшаму пастаўляецца ў Расію.

Паводле The Insider, на вінаробні ў асноўным вырабляюць сухое чырвонае віно К'янці Класіка з гатунку вінаграду Санджовезе. Вінаграднікі займаюць 29 гектараў. Віно экспартуецца па ўсім свеце, у тым ліку ў ЗША, Германію, Данію і нават у Расію. Паведамляецца, што ў 2025 годзе віно паступала туды праз літоўскую лагістычную кампанію Vinges Transsphere Logistika.

«З-за санкцый правілы адпраўкі віна ў Расію сталі больш строгімі, але гэта магчыма», — заявіла журналістам супрацоўніца вінаробні Б'янка. Яна таксама пацвердзіла, што «адзін з інвестараў і ўпраўляючы дырэктар Fattoria della Aiola — рускія».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках