Долар і еўра пайшлі ўверх
- 27.02.2026, 15:29
- 1,700
Расійскі рубель таксама падаражэў.
Пасля таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс долара і еўра вырас, абнавіўшы максімум за апошнія 10 дзён. Расійскі рубель таксама ўмацаваўся, аднак нязначна.
Вынікі таргоў 27 лютага на БВФБ наступныя:
1 долар — 2,8536 рубля (+0,05%);
1 еўра — 3,3750 рубля (+0,28%);
100 расійскіх рублёў — 3,7489 рубля (+0,003%);
10 кітайскіх юаняў — 4,2142 рубля (−0,002%).