27 лютага 2026, Пятніца, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У крамах Мінска з'явіўся незвычайны экзатычны плод

1
У крамах Мінска з'явіўся незвычайны экзатычны плод

Яго прывезлі з Эквадора.

У адзін з супермаркетаў Мінска завезлі трапічны плод пепіна, або так званую дынную грушу, піша tochka.by.

Каштуе такі незвычайны прадукт — 45,99 рублёў за кілаграм.

Пепіна адносіцца да сямейства паслёнавых, як таматы і бульба, але на смак гэта сапраўдны дэсертны фрукт. Яго часта апісваюць як спалучэнне дыні, грушы і лёгкіх трапічных нотак.

Паводле інфармацыі на цэнніку, плады дастаўленыя з Эквадора. Ураджай збіраюць у трапічным клімаце і пастаўляюць у крамы круглы год.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках