У Беларусі забаранілі кнігу Пялевіна
9- 27.02.2026, 12:10
- 2,132
«Лямпа Мафусаіла, або Апошняя бітва чэкістаў з масонамі» — сатырычны раман.
Міністэрства інфармацыі Беларусі дадаткова ўключыла ў спіс літаратуры, забароненай да распаўсюджвання, яшчэ 16 кніг. Пра гэта ведамства паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
У прыватнасці была забароненая кніга «Лямпа Мафусаіла, або Апошняя бітва чэкістаў з масонамі» расійскага пісьменніка Віктара Пялевіна.
«Лямпа Мафусаіла, або Апошняя бітва чэкістаў з масонамі» — гэта сатырычны і філасофскі раман пра сучасную Расію, сусветную закулісу і прыроду ўлады. У цэнтры сюжэта — гісторыя некалькіх пакаленняў адной сям'і, цесна пераплеценая з таемнымі таварыствамі, спецслужбамі і глабальнымі элітамі. Праз гротэскны канфлікт «чэкістаў» і «масонаў» Пялевін іранічна даследуе тэмы маніпуляцыі свядомасцю, ілюзорнасці рэчаіснасці, фінансавых механізмаў.